BE RU EN

Палаюць чыгуначныя цыстэрны: УСУ знішчылі яшчэ адну паліўную базу ў РФ

  • 8.09.2024, 20:36

З'явіліся кадры маштабнага пажару.

Сілы абароны працягваюць планамернае знішчэнне паліўных баз у РФ, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння расейскага войска.

У нядзелю, 8 верасня, украінскі беспілотнік атакаваў пляцоўку для захоўвання паліва ў Валаконаўскім раёне Белгародскай вобласці, паведамляе «Диалог.UA».

Пра гэта ў сацыяльных сетках напісаў мясцовы губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Паводле ягоных слоў, у выніку выбуху адбылося загаранне рэзэрвуараў, на месцы працуюць пажарныя разлікі ды іншыя аперацыйныя службы. Тым часам відавочцы публікуюць у Сеціве кадры маштабнага пажару на згаданым аб'екце. На іх відаць ахопленыя агнём чыгуначныя цыстэрны.

Над паліўнай базай узнімаюцца вялізныя стаўбуны густога чорнага дыму. Валаконаўскі раён мяжуе з Украінай, ён размешчаны за 30 км ад зоны баявых дзеянняў у раёнах Ваўчанска і Купянска.

Апошнія навіны