BE RU EN

Украіна ўвяла новыя правілы для ваеннапалонных РФ

  • 8.09.2024, 21:30

Пасля расстрэлу байцоў УСУ.

Палонным вайскоўцам УС РФ забаранілі тэлефанаваць родным у Расею. Раней у іх была магчымасць тэлефанаваць раз на месяц. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады правоў чалавека Дзмітрый Лубінец. Ён падкрэсліў, што забарона званіць не парушае нормы Жэнеўскай канвенцыі, якой Украіна пільнуецца ў дачыненні да палонных расейцаў. Пра гэта ўпаўнаважаны расказаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Лубінец адзначыў, што правілы ў дачыненні да расейскіх ваеннапалонных змяніліся пасля таго, як расейскія акупанты ўсё часцей сталі дэманстратыўна і цынічна забіваць байцоў УСУ на камеру. Таксама падобныя выпадкі фіксуюцца з беспілотнікаў-разведчыкаў.

Дзмітрый Лубінец, украінскі амбудсмэн у правах чалавека патрабуе рэакцыі свету на ваенныя злачынствы расейцаў.

«Каторы раз я бачу неэфектыўную рэакцыю, неэфектыўнае выкананне мандата з боку міжнародных арганізацый, у першую чаргу, міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа... Калі працягнецца такая «страусіная пазіцыя», то ўвесь свет зразумее, навошта наогул такая арганізацыя патрэбная, якая не можа выконваць сваю функцыю: абараніць украінскіх ваеннапалонных», - заявіў Лубінец.

Паводле ягоных слоў, Украіна мяняе некаторыя рэчы ў дачыненні да палонных расейцаў. Напрыклад, размова ідзе аб магчымасці палонных тэлефанаваць дадому. Цяпер расейскія ваеннапалонныя знаходзяцца ў чатырох спецыяльных лагерах, якія адпавядаюць усім нормам Жэнеўскай канвенцыі.

«Цяпер нам паведамілі, што ў расейцаў захоўваецца магчымасць пісаць лісты, але права на тэлефонныя званкі ў іх ужо няма», — сказаў Лубінец. Ён адзначыў, што перадача лістоў ад палонных расейцаў адбываецца наступным чынам: ён перадае лісты сваёй расейскай калезе Таццяне Маскальковай. Тая, у сваю чаргу, перадае лісты ад палонных байцоў УСУ. Так ва Украіне могуць зразумець, дзе знаходзяцца іх салдаты.

Апошнія навіны