BE RU EN

Тайская кампанія аплачвае супрацоўнікам падпіску ў Tinder

  • 8.09.2024, 17:29

Каб яны сталі больш шчаслівымі.

Маркетынгавае агенцтва з Тайланда запусціла спецыяльную праграму для супрацоўнікаў. Ім аплачваюць прэміум-падпіску Tinder і даюць аплачваны адпачынак, каб схадзіць на спатканні, піша «Нож».

У кіраўніцтве кампаніі заявілі, што некаторыя даследаванні паказваюць, як стан закаханасці павялічвае ўзровень шчасця, а значыць, робіць працу больш прыемнай.

Яны разлічваюць, што калі іх супрацоўнікі сустрэнуць сваё каханне, іх прадукцыйнасць і дабрабыт узрастуць, станоўча паўплываўшы на вынікі працы.

Апошнія навіны