BE RU EN

Трамп: Пуцін не зможа ваяваць з нафтай за $40

  • 7.09.2024, 15:02

Кандыдат у прэзідэнты ЗША расказаў свой план.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах скончыць вайну ва Украіне да новага года. Паводле ягоных словаў, ён зможа зрабіць гэта яшчэ да афіцыйнага ўступлення на пасаду – згодна з рэгламентам, інаўгурацыя адбываецца 20 студзеня.

«Калі мы пераможам, я веру, што змагу скончыць гэтую вайну як абраны прэзідэнт яшчэ да таго, як афіцыйна ўступлю на пасаду. Я магу спыніць гэтую вайну, бо гэта жахлівая-жахлівая вайна. І ва Украіне забіваюць нашмат больш людзей, чым вы сабе ўяўляеце», – сказаў Трамп у Нью-Ёркскім эканамічным клубе.

Паводле словаў палітыка, ягоны план заключаецца ў тым, каб знізіць кошты энэрганосьбітаў удвая ці больш цягам 12 месяцаў пасля ўступлення на пасаду. «Пуцін не зможа ваяваць з нафтай за $40», – адзначыў Трамп.

Апошнія навіны