BE RU EN

Bild: УСУ атакавалі расейцаў «лётным аўтаматам Калашнікава»

  • 7.09.2024, 15:40

Гэтая зброя ўжытая ўпершыню.

Узброеныя сілы Украіны ўпершыню ўжылі супраць расейскіх вайскоўцаў «лётны аўтамат Калашнікава», піша Bild і публікуе відэа.

Такую зброю паставіла на ўзбраенне УСУ група ўкраінскіх інжынераў Wild Hornets. Аўтамат АК-47 усталявалі на платформу з чатырма шрубамі і паднялі ў паветра, як лётны беспілотнік. У сярэдзіне жніўня такі комплекс упершыню атакаваў пазіцыі расейскіх войскаў.

Лётны аўтамат можа кіравацца з абароненай пазіцыі за некалькі кіламетраў ад аператара. Як адзначае эксперт BILD у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпка, самае складанае ў такой распрацоўцы – стабілізаваць АК-47 пры стральбе, каб дрон не адхіляўся праз аддачц і не было вялікага роскіду. Пакуль незразумела, наколькі эфектыўная такая зброя, ці паставяць яе на серыйную вытворчасць і ў якім аб'ёме.

Апошнія навіны