BE RU EN

Лукашэнка прыніжаецца перад прэзідэнтам Бразіліі

  • 7.09.2024, 10:10

І хоча сустрэцца ў Казані.

Год таму Лукашэнка на сустрэчы з амбасадарам Бразіліі Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам папрасіў таго перадаць Лулу да Сільвэ ягонае запрашэнне наведаць Беларусь.

У Менск ён не прыехаў.

Сёння ж, 7 верасня, Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сільвэ з нацыянальным святам – 202-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці.

Ён таксама адзначыў вялікую важнасць фармату БРІКС «для забеспячэння адказнага і канструктыўнага сусветнага партнёрства» і выказаў надзею сустрэцца з бразільскім лідарам на палях Саміту кіраўнікоў БРІКС.

Апошнія навіны