Украінская тэнісістка ўпершыню ў гісторыі стала пераможцай US Open
- 6.09.2024, 21:56
Людміла Кічанок і Алена Астапенка з Латвіі заваявалі тытул у парным разрадзе.
Украінская тэнісістка Людміла Кічанок і прадстальніца Латвіі Алена Астапенка сталі пераможцамі US Open, чацвёртага ў сезоне турніру «Вялікага шалома», у парным разрадзе.
У фінальным матчы яны падолелі францужанку Крысціну Младэновіч і кітаянку Чжан Шуай з лікам 6:4, 6:3.
32-гадовая Кічонак стала першай украінкай, якая перамагла на US Open ва ўсіх разрадах. Раней яна перамагала ў міксце на Уімблдоне ў 2023 годзе. З украінскіх тэнісістаў на турнірах «Вялікага шалома» тытул таксама атрымлівалі Алена і Кацярына Бандарэнкі ў парным разрадзе на Australian Open у 2008-м.
27-гадовая Астапенка раней перамагала на «Ралан Гарос» у адзіночным разрадзе ў 2017-м. Сёлета Кічанок і Астапенка дайшлі да фіналу Australian Open.
За сваю перамогу на US Open яны зарабілі $750 тыс. прызавых і 2000 рэйтынгавых балаў. Фіналісткі атрымаюць $375 тыс. і 1300 балаў.
US Open закончыцца 8 верасня. Агульны прызавы фонд турніру складае $75 млн.