BE RU EN

Іран перасцерагае РФ ад падтрымкі Азербайджана ў памежнай спрэчцы

  • 6.09.2024, 19:51

Тэгеран выклікаў да сябе расейскага амбасадара.

Тэгеран перасцерагае Расею ад пераходу на бок Азербайджана ў памежнай спрэчцы з Арменіяй. Міністр замежных спраў краіны Саід Арагчы пайшоў на незвычайны крок і выступіў з рэзкай заявай у бок Расеі, паведамляе The Guardian.

"Усялякая пагроза з поўначы, поўдня, усходу або захаду тэрытарыяльнай цэласнасці нашых суседзяў або перакройвання межаў з'яўляецца абсалютна непрымальнай і чырвонай лініяй для Ірана", - заявіў Арагчы.

Адзначаецца, што Масква падтрымала Азербайджан у яго ідэі аб стварэнні наземнага калідора ўздоўж армяна-іранскай мяжы. У Тэгеране мяркуюць, што такі крок можа абмежаваць доступ Ірана да Еўропы і астатняга свету.

У іранскае МЗС выклікалі расейскага амбасадара Аляксея Дзядова, каб выказаць сваю незадаволенасць пазіцыяй РФ. У Тэгеране заявілі, што з дапамогай Масквы ствараецца канфлікт на мяжы.

«Паводзіны расейскіх дзяржаўных дзеячаў былі непрымальныя і відавочна супярэчылі іх заяве аб сяброўстве з Іранам», — заявіў Мохсэн Рэзаі, былы галоўны камандзір Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

The Guardian дадае, што Расея і Іран хочуць падпісаць пагадненне аб стратэгічным партнёрстве, але яго змест усё яшчэ абмяркоўваецца. Сярод улады ў Тэгеране існуе напружанасць праз дыпламатычную цану паглыблення вайсковага альянсу з Расеяй, якая выкарыстоўвае іранскія беспілотнікі для ўдараў па Украіне.

Апошнія навіны