BE RU EN

Гішпанія перадае Украіне батарэю СПА HAWK

  • 6.09.2024, 19:22

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінабароны Гішпаніі.

Гішпанія перадасць Украіне поўную батарэю сістэмы супрацьпаветранай абароны HAWK.

Пра гэта паведаміла міністр абароны Маргарыта Роблес на пасяджэнні "фармату Рамштайн" у прысутнасці прэзідэнта Украіны, гаворыцца на сайце Мінабароны Гішпаніі.

"Улічваючы дакладны запыт прэзідэнта Зяленскага наконт сістэм супрацьпаветранай абароны, міністарка Роблес анансавала неадкладную выдачу поўнай батарэі HAWK, у якую ўваходзяць шэсць пускавых установак, таксама выдадзеных Гішпаніяй і ўжо размешчаных у Польшчы", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, Роблес расказала аб падрыхтоўцы наступных партый дапамогі і праектах, якія пачаў гішпанскі абаронпрам у працяг укладзенага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі паміж Украінай і Гішпаніяй.

Таксама яна адзначыла, што Гішпанія актывізуе свой удзел у місіі ЕЗ у падрыхтоўцы.

Апошнія навіны