BE RU EN

Гамельчукі: У Беларусь прыйшла вайна

  • 5.09.2024, 10:48

Відавочцы расказалі аб выбухах у горадзе.

Мінімум шэсць расейскіх «шахедаў» заляцелі ў Беларусь пасля нападу на Кіеў.

У Гомелі прагрымелі мінімум два выбухі. Дроны нібыта былі збітыя сістэмамі СПА. Абломкі падалі над горадам.

Сайт Charter97.org паглядзеў, што пішуць гомельцы аб нападзе «шахедаў»:

«На другой транзітнай упаў абломак, стаяць МНС».

«Дзе была трывога?»

«Пахне выбуховым рэчывам моцна».

«Пішуць што ў будынак архіва на Сантэхнарыхтоўках патрапіла нешта».

«Думала, што выпадуць вокны, жах!»

«Быў такі грукат, што ложак трэсла»

«Беларусь хочуць уцягнуць у вайну».

«У Беларусь прыйшла вайна».

«Правакацыя ад Расеі».

Апошнія навіны