BE RU EN

У Рыме маланка ўдарыла ў арку каля Калізея

  • 4.09.2024, 11:24

Фотафакт.

Арка Канстанціна, гіганцкая старажытнарымская арка побач з Калізеем, была пашкоджаная пасля моцнага шторму, які накрыў Рым.

Пра гэта паведамілі ў аўторак органы аховы помнікаў, паведамляе Reuters.

Археалагічны парк Калізея пацвердзіў, што ў помнік патрапіла маланка.

Трыумфальная арка была пабудаваная ў 4-м стагоддзі нашай эры ў гонар перамогі Канстанціна - першага рымскага імператара, які прыняў хрысціянства - над сваім апанентам Максенцыем.

Яна мае вышыню амаль 25 метраў і размешчаняа ў той самай пешаходнай зоне, дзе стаіць Калізей - галоўная турыстычная славутасць.

Фота: REUTERS/Alberto Lingria
Фота: REUTERS/Alberto Lingria
Фота: REUTERS/Alberto Lingria
Фота: REUTERS/Alberto Lingria

Апошнія навіны