Нарвегія выдзеліла амаль 50 млн еўраў на СПА і дроны
- 3.09.2024, 19:50
Міністр абароны краіны паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Кіеў мог абараніць сябе ад агрэсіі РФ.
Нарвегія перадасць у Міжнародны фонд для Украіны 570 млн нарвежскіх крон (48,28 мільёна еўра). Сродкі выдаткуюць на закуп беспілотнікаў і сістэм супрацьпаветранай абароны для ўкраінскіх воінаў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Нарвегіі.
Як адзначылі ў ведамстве, Украіна атрымае больш дронаў для вайны з расейцамі, а таксама больш сродкаў СПА для абароны насельніцтва Украіны і важных аб'ектаў інфраструктуры ад расейскіх атак.
«Украіна мае вострую патрэбу ў большай колькасці вайсковага рыштунку, каб абараніць сябе ад расейскай агрэсіўнай вайны. Разам з іншымі краінамі Нарвегія зробіць усё магчымае, каб зрабіць свой унёсак», - адзначыў міністр абароны Б'ёрн Арыльд Грам.
Усяго з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Нарвегія ўнесла 1,8 мільярда нарвежскіх крон (амаль 160 млн еўраў).
Мэтай дзейнасці такога фонду з'яўляецца закуп узбраенняў у прамысловасці для далейшай перадачы Украіне.