BE RU EN

Тры ўкраінскія міністры падалі заявы аб адстаўцы

  • 3.09.2024, 19:24

Пра гэта паведаміў спікер украінскага парламента.

У Вярхоўную раду Украіны паступілі заявы аб адстаўцы трох міністраў, паведаміў спікер украінскага парламента Руслан Стэфанчук.

У адстаўку падаюць кіраўнік Мінстратэгпрама Аляксандр Камышын, кіраўнік Мінюста Дзяніс Малюська, кіраўнік Мінэкалогіі Руслан Стралец, а таксама кіраўнік Фонду дзяржмаёмасці Віталь Коваль.

«Усе заявы будуць разгледжаныя на адным з найбліжэйшых пленарных пасяджэнняў», - паведаміў Стэфанчук.

Дзяніс Малюська заняў пасаду міністра юстыцыі 29 жніўня 2019 года. Ён сябра прэзідэнцкай партыі «Слуга народа». Пра тое, што ён напісаў заяву аб адстаўцы, украінскія СМІ, у тым ліку «Люстэрка тыдня», паведамлялі яшчэ ў сярэдзіне ліпеня.

Аляксандр Камышын стаў міністрам у пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Украіны ў сакавіку 2023 года. Да гэтага ён быў старшынём праўлення «Укрзалізніцы» (Украінскіх чыгунак).

Руслан Стралец - міністр абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны з красавіка 2022 года, часова выконваў абавязкі кіраўніка гэтага ведамства з лістапада 2021 года. Да гэтага ён працаваў у адміністрацыі Днепрапятроўскай вобласці.

У траўні ўрад Украіны пакінуў віцэ-прэм'ер па аднаўленні - міністр развіцця грамадаў і інфраструктуры Аляксандр Кубракоў.

У чэрвені ў адстаўку падаў кіраўнік агенцтва па аднаўленні і развіццю інфраструктуры Украіны Мустафа Наем.

Апошнія навіны