BE RU EN

Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $74 за барэль упершыню са снежня 2023 года

  • 3.09.2024, 18:02

Нафта патаннела больш як на 4% за дзень.

Кошт ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures упаў на 4,6% і апусціўся да $73,98 за барэль на 17:20 па Менску. Апошні раз ніжэй за адзнаку $74 за барэль нафтавыя каціроўкі таргаваліся 13 снежня.

Кошты ф'ючэрсаў на нафту WTI з пастаўкай у кастрычніку на Нью-Ёркскай таварнай біржы ўпалі амаль на 4%, да $70,6 за барэль.

Кошты нафты зніжаюцца на фоне планаванага павелічэння нафтаздабычы ў кастрычніку з боку краін - удзельніц ОРЕС+.

Апошнія навіны