BE RU EN

УСУ разбілі расейскі штурм пад Краснагораўкай нестандартным спосабам

  • 3.09.2024, 16:25

З’явілася відэа.

59-я асобная мотапяхотная брыгада УСУ імя Якава Гандзюка супольна з 21-м асобным батальёнам спецыяльнага прызначэння са складу Прэзідэнцкай брыгады спыніла механізаваны штурм акупантаў на паўднёвых наваколлях Краснагораўкі з дапамогай нестандартнага мінавання.

Як піша «Диалог», пра гэта распавёў баец УСУ Андрэй Сярган.

З сямі адзінак тэхнікі, якія адправіліся на штурм, уцячы змаглі ўсяго тры, расказаў баец. Падчас бою на мінаванні ўзарваўся галоўны танк ворага, аснашчаны сучасным расейскім тралам «ТМТ-К».

Гэта прывяло да спынення штурмавой калоны і яе далейшага знішчэння.

Асінтэры вызначылі месца падзей як паўднёва-заходнія ўскраіны Краснагораўкі.

Апошнія навіны