BE RU EN

У Бярозаўцы затрымалі дырэктарку гастра-бара «Столе»

  • 3.09.2024, 16:02

Яна шматдзетная маці.

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал даў справаздачу аб затрыманні ўладальніцы бара «Столе», які працуе ў Лідзе і Бярозаўцы.

Сцвярджаецца, што разам з уладальніцай затрымалі і некалькі працаўнікоў установы «за экстрэмізм у інтэрнэце». Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», уладальніцу «Столе» клічуць Дыяна Бурштыка.

Разам з мужам яны чатыры гады таму адкрылі бар «Столе» ў Бярозаўцы. Беларусцы 32 гады, у яе трое дзяцей.

У якім статусе знаходзіцца дзяўчына і паводле якога артыкула яе абвінавачваюць - невядома.

Апошнія навіны