BE RU EN

Расейскі камандзір да страты прытомнасці збіў палкамі свайго салдата

  • 3.09.2024, 15:28

Салдата спрабавалі прывязаць да дрэва.

У сацсетках распаўсюдзілі відэа катаванняў вайскоўцаў РФ. Так расейскі камандзір да страты прытомнасці збіў палкамі свайго вайскоўца, які нібыта ўжываў алкаголь. Салдата спрабавалі прывязаць да дрэва, а камандзір пагражаў стрэліць у яго.

«Куды страляць ты сабраўся? Цвік забі яму ў руку і ўсё», - крычаў расеец.

Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал Бутусаў Плюс, інфармуе Цензор.НЕТ.

Апошнія навіны