У Марыюпалі перапалох пасля ўдару БПЛА па расейскім палігоне
- 3.09.2024, 14:07
Трое акупантаў дастаўленыя ў лякарню.
Украінскі беспілотнік нанёс дакладны ўдар па трэнінгавым палігоне расейскіх захопнікаў, які размяшчаецца ў захопленым Бабах-Тараме (Мангушскі раён Данецкай вобласці).
У выніку як мінімум трое вайскоўцаў РФ атрымалі раны сярэдняй цяжкасці і былі дастаўленыя ў лякарню, піша ў Telegram дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.
Украінскі чыноўнік дадаў, што хвалёная расейская сістэма СПА падчас дронавага ўдару па трэнінгавым цэнтры не спрацавала.
Таксама Андрушчанка паведамляе, што расейскія акупанты ў Марыюпальскім і Мангушскім раёнах у разы ўзмацнілі меры для пошуку карэкціроўшчыкаў.
«Агульныя патрулі расейскіх паліцаяў і вайскоўцаў да ночы шукалі. Не знайшлі», - піша ён.