З Крыма пачалі ўцякаць расейскія чыноўнікі
- 3.09.2024, 14:02
Баяцца паўтарэння Курскай аперацыі.
Ці змогуць Узброеныя сілы Украіны лёгка зайсці ў Крым, як яны прарваліся ў Курскую вобласць? Менавіта такім пытаннем пачалі задавацца жыхары паўвыспы пасля паспяховага наступу ўкраінскіх войскаў, які пачаўся 6 жніўня.
Пра гэта заявілі ў Telegaram-канале «Атэш».
У партызанскім руху адзначылі, што перамогі УСУ прымусілі расейцаў у Крыме «ўпасці духам»: такога прасоўвання ў Курскай вобласці ніхто не чакаў.
Цяпер жа акупанты спрабуюць прадказаць, куды менавіта Украіна нанясе ўдар.
«Чыноўнікі забіраюць свае сем'і і пераязджаюць назад у Расею», - падкрэсліў агент-партызан, дадаўшы, што расейцы баяцца ўкраінскага рэваншу.