BE RU EN

Расейскі гелікаптэр МІ-8 знік падчас палёту ў Бураціі

  • 3.09.2024, 12:06

На борце было чатыры чалавекі.

На мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці РФ час палёту знік гелікаптэр МІ-8.

«3 верасня 2024 года страчаная сувязь на мяжы Рэспублікі Буратыя з Іркуцкай вобласцю з гелікаптэрам МІ-8, які рухаўся па маршруце «Іркуцк – Орлік», – паведамілі ў СК Расеі.

На борце паветранага судна, як мяркуецца, знаходзіліся чатыры чалавекі. Аб стане іх здароўя невядома. Месцазнаходжанне гелікаптэра выяўленае. Праводзяцца пошукава-выратавальныя мерапрыемствы.

Апошнія навіны