У Менску на вуліцы Казінца перакуліўся Geely
- 3.09.2024, 11:52
Пашкоджаны адразу некалькі аўто.
У Менску на вуліцы Казінца сёння раніцай адбылася аварыя. Красовер Geely лёг на дах і перагарадзіў праезную частку.
«На Казінца адбылося спыненне ўсіх тралейбусаў у бок Брылеўскай, — распавёў «Онлайнеру» відавочца. - Усё з-за аварыі». У «Мінсктрансе» перадавалі: "З 07:30 на Казінца, 87, у кірунку Вірскай праз ДТЗ спынены рух тралейбусных маршрутаў №19, 27». Прыкладна а 08.30 яго аднавілі.
На месцы здарэння можна заўважыць ратавальнікаў і медыкаў. Інспектары таксама прысутнічаюць. Мяркуючы з паведамленняў нашых чытачоў, пашкоджанні атрымалі адразу некалькі машын. Яны, магчыма, былі прыпаркаваныя ўздоўж бардзюра.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння а 07:25 паблізу дома №85 па вуліцы Казінца 28-гадовы кіроўца Geely здзейсніў наезд на чатыры прыпаркаваныя машыны, пасля чаго яго аўто перакуліласяся», — паведамілі ў ДАІ Менска. Кіроўцу даставілі ў шпіталь для абследавання.