BE RU EN

ISW: УСУ нішчаць пантонныя масты расейцаў у Курскай вобласці

  • 3.09.2024, 10:01

Амерыканскія аналітыкі расказалі аб баях у расейскім рэгіёне.

Кадры з геалакацыяй ад 2 верасня паказалі, што расейцам атрымалася ўзяць пад свой кантроль Вольгаўку, якая знаходзіцца на ўсход ад Коранева ў Курскай вобласці РФ.

Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) пацвердзілі факт адыходу ўкраінскіх сіл ад Вольгаўкі. Пры гэтым расейскія ваенкары сцвярджаюць аб поспехах УСУ ў раёне Паграбок і Малой Локні. Каб пазбегнуць акружэння, расейскія войскі адышлі ад гэтых населеных пунктаў.

Z-каналы таксама пішуць аб ваенных аперацыях УСУ ў раёне Коранева, Камароўкі, Вольгаўкі, Крамянога, Мартынаўкі, Вялікага Салдацкага і іншых населеных пунктаў у раёне Суджы.

Напярэдадні расейскія ваенкары таксама пацвердзілі ўдары з боку УСУ па пантонных мастах праз раку Сейм у раёне Глушкава. На Куршчыне ўкраінскім сілам супрацьстаяць акупанты з 30-га мотапалка, 11-й дэсантнай брыгады, 56-га дэсантнага палка, спецназа "Ахмат" і "Дзікай дывізіі Данбаса".

Апошнія навіны