BE RU EN

Беларуска расказала, як бясплатна атрымала італьянскі мультышэнген

  • 3.09.2024, 9:33

Італьянскі консул пайшоў насустрач.

Вольга Тумар — менская блогерка і настаўніца. Адна з ейных дачок мае цяжкае генетычнае захворванне - сіндром Ларсэна. І найперш размова ішла аб рэабілітацыі на моры для гэтай дзяўчынкі.

Плаціць шмат грошай за дапамогу ў адкрыцці візы можа сабе дазволіць не кожная сям'я. Але нехта з падпісчыкаў параіў Вользе напісаць непасрэдна італьянскаму консулу.

- Мы напісалі досыць шчыры ліст пра Марусю і мора, - распавяла блогерка ў сторыс. - Што няма часу чакаць паўгода. Нам не трэба лячэнне або аперацыя - проста мора. Прымацавалі фота і спасылкі. Чакалі адказ больш за месяц. Я цалкам разумела, што можа быць адмова. Але і станоўчы адказ быў чаканы.

У выніку Вольга атрымала шматразовыя італьянскія візы на паўгода для сябе і дзвюх дачок.

Апошнія навіны