BE RU EN

Адная з краін NАТО падтрымала адпраўку ва Украіну замежных пілотаў

  • 3.09.2024, 8:22

І заклікала размаўляць пра гэта з усімі чальцамі Альянсу.

Нідэрланды мяркуюць, што прыцягненне замежных пілотаў да працы са знішчальнікамі F-16 можа дапамагчы Украіне.

Пра гэта падчас візіту ў Запарожжа паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дзік Схоф. Ён нагадаў нядаўнія словы сэнатара Злучаных Штатаў Амерыкі Ліндсі Грэма аб тым, што амерыканскім уладам варта прапанаваць адстаўным пілотам F-16 дапамагчы Украіне.

“Я думаю, што гэта была б цікавая ідэя. Гэта сапраўды паскорыла б працэсы вываду F-16 у аперацыйную прастору. І пра гэта трэба гаварыць з усімі чальцамі кааліцыі», - дадаў Схоф.

Апошнія навіны