BE RU EN

«Мне крыху няёмка, што мой букет сабраў такую ўвагу»

  • 2.09.2024, 21:39

Мянчанка сабрала на лінейку букет з агародных кветак і выклікала бурную дыскусію.

«Кажуць, што несці кветкі з лецішча на школьную лінейку – гэта верх жлобства», – так пачынаецца відэа мянчанкі Крысціны ў TikTok. Нядзіўна, што з такім заходам ролік ужо пераадолеў адзнаку 850 тысячаў праглядаў і ўпэўнена рухаецца да мільёна, а ў каментарах, якіх сабралася ўжо больш за 2600, развязалася сапраўдная атамная вайна.

Цыніі, вяргіні, дэкаратыўны сланечнік – букет у дзяўчыны атрымаўся вельмі прыстойны. І выгадаваць іх самастойна каштавала нямала намаганняў:

– Выгадаваць аднагадовыя кветкі з насення – гэта няспынная праца з сакавіка да ліпеня. Спачатку садзіш насенне па збанках, увесь час іх паліваеш, сочыш за асвятленнем. Потым перасаджваеш у агарод. Там можа быць паўторная перасадка. Потым – сталая, увогуле няспынная праполка. Хоць мне гэта ў радасць. Агарод, якім вы займаецеся не на патрэбу, – гэта класная разрадка для нервовай сістэмы. Дарэчы, у каментарах многія пісалі, што букету не стае зеляніны. Я схадзіла ў кветкавы і набыла галінку эўкаліпту, букет і праўда стаў лепшы.

Ад «настаўнікі забіраюць дарагія букеты, а агародныя аддаюць прыбіральніцам» да «раскрыю таямніцу: кветкі на 1 верасня можна ўвогуле не дарыць» – настолькі палярна разышліся меркаванні каментатараў. Хтосьці нават заклікаў дарыць баршчэўнік, раз ужо на тое пайшло (на ўсялякі выпадак – не рэкамендуем). У нядаўнім мінулым Крысціна – журналістка раздзелу «Кашалёк» на Onlíner. Уласна гэтым і можна растлумачыць такое дакладнае траплянне ў «боль».

– Мне крыху ніякавата, што мой букет сабраў такую ўвагу. Усё ж мой падарунак – гэта ўсяго толькі кветкі, а не аўтамабіль або кватэра. Але я так зразумела з каментароў, шматлікім людзям майго ўзросту знаёмае гэтае адчуванне – сорам таму, што ты змушаны несці на 1 верасня букет з агароду, а не ружы з кветкавай крамы. Я не разумею, чаму кветкі, у якія ўкладзена столькі сілаў, калісьці (а для кагосьці да гэтага часу) уважаліся за занадта просты падарунак, – расказвае дзяўчына рэдакцыі Onlíner.

А што вы думаеце?

Апошнія навіны