BE RU EN

Гомельскія рыбакі вылавілі 75-кілаграмовага сома ў Прыпяці

  • 2.09.2024, 20:56

Паглядзіце, як яны зацягвалі яго ў сваю лодку.

Гомельскія рыбакі вылавілі сома вагой 75 кілаграмаў. Відэа іх бітвы з вялізнай рыбай апублікаваў тэлеграм-канал «Гомель. Галоўнае!»

Трафей мужчыны здабылі ў раёне вёскі Снядзін на рацэ Прыпяць.

Як адзначылі рыбакі, бітва з рыбай прадаўжалася блізу дзвюх гадзінаў. У выніку ім усё ж удалося зацягнуць сома да сябе ў лодку і даставіць на бераг.

Нагадаем, у ліпені гэтага года двухметровага сома вагой 75 кг вылавілі ў Нёмане. А ў 2013 годзе гамяльчук вылавіў рыбу вагой 62 кілаграмы і 185 сантыметраў у даўжыню.

Апошнія навіны