УСУ спынілі наступ расейцаў, знішчыўшы восем бронетранспарцёраў
- 2.09.2024, 20:15
Відэа.
Байцам 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка ўдалося спыніць наступ праціўніка. Ваяры знішчылі 8 варожых бронетранспарцёраў, якія прарываліся да пазіцый абаронцаў.
Пра гэта паведамілі ў 59-й асобнай мотапяхотнай брыгадзе.
«Нягледзячы на ўсе іх спробы ўгаварыць нас вярнуцца без стратаў, іх бронятэхніка засталася ў полі навечна. Гэтыя бронемангалы больш не будуць пагражаць нашым пазіцыям. Шкада толькі, што гэтыя падзеі нанеслі страты не толькі ворагу, але і прыродзе, якая апынулася ў зоне баявых дзеянняў. Аднак наш катэгарычны намер абараняць сваю зямлю застаецца непахісным», – гаворыцца ў паведамленні.