BE RU EN

На выездзе з Беларусі ў Польшчу ўсталююць пост хуткай меддапамогі

  • 2.09.2024, 19:37

Праца медыкаў будзе арганізаваная ў 24-гадзінным рэжыме.

На тэрыторыі зоны чакання пункта "Брэст" будзе працаваць пост хуткай медыцынскай дапамогі. Адпаведную пастанову прыняў Берасцейскі гарсавет "дэпутатаў".

Першая брыгада хуткай дапамогі пачне дзяжурства а 00.00 3 верасня. Праца медыкаў будзе арганізаваная ў 24-гадзіннным рэжыме.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта на 18.00 2 верасня, выезду ў Польшчу ў пункце пропуску "Брэст" чакала 350 легкавых аўтамабіляў і сем аўтобусаў.

Апошнія навіны