BE RU EN

ЗША арыштавалі самалёт дыктатара Венесуэлы ў Дамініканскай Рэспубліцы

  • 2.09.2024, 19:27

Паветранае судна накіравалі ў Фларыду.

ЗША арыштавалі самалёт дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры ў Дамініканскай Рэспубліцы і накіравалі яго ў Фларыду. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

«ЗША пераправілі самалёт у Фларыду ў панядзелак, са слоў двух амерыканскіх чыноўнікаў. Гэта апошняя падзея ў даўно прахалодных стасунках паміж ЗША і Венесуэлай, а яарышт у Дамініканскай Рэспубліцы азначае сабой іх эскалацыю, паколькі ЗША працягваюць расследаваць тое, што яны ўважаюць за карупцыйныя дзеянні ўрада Венесуэлы», — паведамляе тэлеканал.

Таксама адзін з суразмоўцаў тэлеканала з адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падкрэсліў, што мэтай гэтай акцыі была дэманстрацыя ўладам Венесуэлы, што «ніхто не стаіць вышэй за закон».

Раней вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што міністры замежных спраў Еўразвязу пастанавілі не прызнаваць Мадуру дэмакратычна абраным прэзідэнтам Венесуэлы. У палітыка, такім чынам, няма «дэмакратычнай легітымнасці», зазначыў ён.

Апошнія навіны