BE RU EN

Зяленскі: У Курскай вобласці УСУ захапілі ў палон больш за 600 расейскіх вайскоўцаў

  • 2.09.2024, 18:46

Прэзідэнт Украіны расказаў аб аперацыі на тэрыторыі РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 2 верасня, заявіў, што дзякуючы аперацыі ў Курскай вобласці Украіна захапіла ў палон больш за 600 расейскіх вайскоўцаў для абмену.

«У нас ёсць абмены праз тое, што ў нас ёсць каго абменьваць на нашых хлопцаў і дзяўчат, якія знаходзяцца ў палоне. Мы захапілі больш за 600 чалавек [падчас Курскай аперацыі], і ёсць кім мяняць нашых», - сказаў кіраўнік дзяржавы падчас брыфінгу ў Запарожжы.

Таксама, са слоў Зяленскага, РФ перакінула ў Курскую вобласць «дастаткова вялікую колькасць» вайскоўцаў з Запарожскай вобласці.

Апошнія навіны