У адной са школ Баранавіцкага раёна ў першы клас пайшла ўсяго адна вучаніца
- 2.09.2024, 18:17
Дырэктарка расказала, як для яе арганізуюць вучобу.
У Пачапаўскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна 2 верасня званок празвінеў для адзінай першакласніцы, паведаміла БелТА дырэктарка ўстановы адукацыі Валянціна Скараход.
У першы клас залічылі Вікторыю Голуб.
- Сёння ў нас была лінейка. Уся ўвага была ёй, - распавяла Валянціна Скараход.
Вікторыя не будзе вучыцца ў адзіноце. Некаторыя яе заняткі будуць арганізаваныя з трэцякласнікамі, іх трое.
- Навучанне ў малакамплектных класах, як рэпетытарства. Настаўнік будзе працаваць з ёй адной па ўсіх асноўных кірунках: расейскай і беларускай мовах, матэматыцы, "Чалавек і свет". А вось на працоўнае навучанне, выяўленчае мастацтва, музыку, фізічную культуру першакласніца будзе хадзіць з трэцім класам. Так у нас арганізуецца навучанне, - растлумачыла дырэктарка Пачапаўскай школы.