BE RU EN

Чыноўнікі ўвялі абмежаванні для чарговай катэгорыі беларусаў

  • 2.09.2024, 15:32

За каго ўзяліся на гэты раз?

Урад зацвердзіў спіс тыпаў дзейнасці для рамеснікаў. Аб гэтым паведамляе zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу Саўміна.

У спіс дазволенай для рамеснікаў дзейнасці ўключылі выраб нацыянальных музычных інструментаў, вырабаў ручнога ткацтва, пражы, кавальскую і гарбарную справу. У спісе таксама выраб бочак (бондарства), мастацкая апрацоўка і роспіс вырабаў з розных матэрыялаў. Акрамя таго дазволеныя для рамеснікаў выраб і рамонт пячных кафлі, дэкаратыўнай кафлі і пано-ўставак, кафляных карнізаў з прыроднай гліны, а таксама вазоў, саней і дзіцячых санак, вырабаў, выкананых у лапікавай тэхніцы. Сярод дазволеных ёсць выраб і рамонт кухоннага інвентару, цацак, інтэр'ерных лялек, дэкаратыўных пано, шкатулак, партсігараў, табакерак, попельніц, скарбонак, падсвечнікаў і іншай прадукцыі.

«Калі ваш тып дзейнасці не ўвайшоў у гэты пералік, напрыклад, выраб вясельных аксесуараў, свечак або мыла, вы зможаце займацца гэтым як самастойнай прафесійнай дзейнасцю», - гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Пастанова набывае моц з 1 кастрычніка 2024 года. Гэта значыць, што з гэтай даты рэгістрацыю ў якасці рамеснікаў будзе праводзіць у адпаведнасці з новым спісам.

Апошнія навіны