BE RU EN

На адрас шэрагу школ Вільні паступілі паведамленні аб мінаванні

  • 2.09.2024, 14:26

Лісты былі напісаныя на расейскай мове.

Раніцай, 2 верасня, паліцыя Літвы зарэгістравала шэраг паведамленняў аб атрыманні электронных лістоў на расейскай мове з пагрозамі ўзарваць навучальныя ўстановы, паведамляе LRT.

З пачаткам новага навучальнага года паліцыя ў панядзелак да 9 раніцы зарэгістравала 26 паведамленняў аб атрыманых электронных лістах на расейскай мове з пагрозамі ўзарваць навучальныя ўстановы.

Як паведаміла прадстаўніца Дэпартамента паліцыі Рэвіта Янавічутэ, усе паведамленні былі атрыманыя ў Вільні.

«Ёсць пагроза падарваць навучальную ўстанову, усе паведамленні падобныя (на леташнія пагрозы. - Рэд.). Як мы ўжо згадвалі, гэтыя паведамленні на расейскай мове, яны не пацвердзіліся», – сказала Янавічутэ.

Цяпер паліцыя не валодае інфармацыяй аб эвакуяваных навучальных установах.

«Пакуль няма інфармацыі пра дасудовыя расследаванні, распачатыя ў сувязі з ілжывымі паведамленнямі. Усё адбываецца, працягваецца, канкрэтных пастаноў наконт гэтага пакуль няма», – сказала прадстаўніца паліцыі.

Апошнія навіны