BE RU EN

Беларуска: У краіне вярнулі прыгоннае права

  • 2.09.2024, 17:16

Як выглядае сельская гаспадарка ў Беларусі.

Муж чытачкі сайта Charter97.org узначальвае адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Яна расказала, як выглядае праца ў гэтай сферы:

Мой муж — начальнік на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, і здаецца, я мушу радавацца і ганарыцца, што ён пасля акадэміі дасягнуў досыць высокага ўзроўню. Мае сярэдні беларускі заробак, працу ля дома, піша наша чытачка Вольга.

Але штодзень мой муж прыходзіць позна з адной і той жа фразай: “Трэба звальняцца, больш няма змогі!”

Уся бяда ў тым, што ў сельскай гаспадарцы ніколі не стаяла чаргі з ахвочых працаваць, бо заробкі малыя, праца цяжкая і нізкааплатная. А пасля 2020 года нязгодных прымусілі выціснуць з гаспадаркі, засталіся або дужа асцярожныя, або спрэс апалітычныя. А колькі такіх, вы цудоўна ведаеце самі.

Дык вось даходзіць да абсурду: мой муж праводзіць нараду, можна сказаць, амаль сам з сабой (збіраюцца начальнікі некалькіх аддзелаў, абмяркоўваюць фронт работ). А пазней самі бяруцца за іх выкананне.

Вось так тры ў адным: зранку нарада, пасля — праца ў полі: сяўба, угнаенне палеткаў, праполванне і жніво. Чакае муж восені, каб хоць крыху перадыхнуць ды пашукаць іншае месца працы.

Толькі з такім стаўленнем да людзей невядома, ці можна вырвацца з гэтага пекла. Бо нават звольніцца сам без узгаднення ён не можа.

Хіба гэта не прыгон у 21-м стагоддзі?

Апошнія навіны