BE RU EN

«Сказаць, што была шакаваная, гэта нічога не сказаць!»

  • 2.09.2024, 15:09

Як выглядае “медыцына для простых беларусаў”.

Для чыноўнікаў у Беларусі ёсць асобны медцэнтр. Узначальвае яго меркаваная маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Ірына Абельская. Ва ўстанове бясплатна абслугоўваюць дзяржслужбоўцаў і тых, хто «зрабіў значны ўнёсак у развіццё дзяржавы». Простым беларусам патрапіць на прыём можна толькі за грошы.

Гэтая навіна абурыла чытачку сайта Charter97.org:

- Сказаць, што была шакаваная, гэта нічога не сказаць! Цэлы дзень хаджу, а ў галаве круціцца ўспамін аб палаце ў нашай раённай паліклініцы, а ў вачах стаяць выявы з гэтай шыкоўнай клінікі, як кадры з фільма фантастыкі.

Я ўжо не бяру да ўвагі абсталяванне, бо тут параўноўваць няма чаго, у нашай раённай лякарні яго практычна няма. Як няма і магчымасці прайсці рэабілітацыю.

Здзівіла мяне не толькі медыцынскае абсталяванне, а нават ложкі, дзе рэгулюецца вышыня галавы і ног, а ў нас у раённай лякарні ложкі з сеткай, спіны на якіх прагінаюцца, і ты ляжыш у гамаку. А колер бялізны нагадвае шэрага гусака.

Лёс завёў мяне ў нашу лякарню з цяжкім пераломам правай рукі. Планавалі зрабіць аперацыю, але, мусіць, паглядзелі, што ад мяне, пенсіянеркі, карысці ніякай для дзяржавы, таму пратрымалі некалькі дзён і сказалі, што зажыве само. Праўда, не праз два тыдні, як пасля аперацыі, а праз два месяцы!

Так я і сышла з лякарні. Рука мая цалкам і не аднавілася, бо ўсё аднаўленне пасля пералому складалася з лячэбнай гімнастыкі. Вось такая яна, медыцына для простага беларуса.

Але больш за ўсё мяне ўразіла, што клініку лукашыстаў прыбіраюць спецыяльныя італійскія робаты, а ў нашай лякарні не стае санітарак, бо на 500-600 рублёў знайсці малодшы ўрачэбны персанал немагчыма.

Так вось і жывём: у нашым раёне растуць могілкі, а ў лукашыстаў - чэравы.

Апошнія навіны