BE RU EN

Чарга з аўтобусаў на польскай мяжы ўпала да рэкордна нізкай колькасці

  • 2.09.2024, 10:11

Якая абстаноўка на мяжы на раніцу панядзелка.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт, на памежным пераходзе "Брэст" стаіць усяго дзевяць аўтобусаў і 450 легкавых аўтамабіляў.

У Казловічах стаіць 800 грузавікоў.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу, паводле звестак Памежнага камітэта, чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, але стаіць 620 грузаў.

Тое ж самае і ў Беняконях. Чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма, але ёсць 880 грузавікоў.

На латвійскай мяжы - 650 грузавікоў. Чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.

Апошнія навіны