BE RU EN

Расейцы ўдарылі па цэнтры рэабілітацыі дзяцей і дзіцячым доме ў Сумах

  • 2.09.2024, 10:03

18 пацярпелых.

Расейскія войскі 1 верасня нанеслі ракетны ўдар па цэнтры сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і дзіцячаму дому ва ўкраінскіх Сумах. Вядома аб 18 пацярпелых, сярод якіх шасцёра дзяцей, паведамілі мясцовыя ўлады і СМІ.

Удар па цэнтры сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і дзіцячаму дому ў Сумах быў нанесены ўвечары 1 верасня.

Як паведаміла Сумская гарадская рада, вядома пра 13 пацярпелых. Чатыры змешчаныя ў стацыянар, столькі ж атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы, пяцёра будуць лячыцца амбулаторна.

Пазней гарадская пракуратура ўдакладніла, што пацярпелі 18 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей - тры хлопчыкі 7, 9 і 13 гадоў і тры дзяўчынкі 7, 15 і 17 гадоў. Разбурэнні маюць навучальная ўстанова і сама меней пяць суседніх шматпавярховікаў.

Кіраўнік Сумскай гарадской ваеннай адміністрацыі Аляксей Драздзенка напісаў, што "ўсім пацярпелым надаецца неабходная дапамога".

Апошнія навіны