BE RU EN

Лукашысты пачынаюць вучэнні на мяжы з Польшчай

  • 2.09.2024, 9:33

З 3 да 27 верасня.

У Камянецкім раёне, які мяжуе з Польшчай, пройдзе навучальны збор з вайсковаабавязанымі, паведамілі ў Мінабароны Беларусі. Ім асвяжаць веды на ўлікова-вайсковых спецыяльнасцях.

Навучальны збор з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пройдзе ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці з 3 да 27 верасня.

"Мэта збору - падвысіць навыкі службовых асоб раённага выканаўчага камітэта ў фармаванні вайсковых часцей тэрытарыяльных войскаў, а вайсковаабавязаных - у выкананні задач прызначэння", - паведамілі ў Мінабароны.

Апошнія навіны