Новаўвядзенне для беларускіх кіроўцаў: з'явіліся падрабязнасці
- 2.09.2024, 13:53
Скарыстацца ім змогуць не ўсе.
У другой палове жніўня для кіроўцаў увялі новаўвядзенні. Адно з іх - магчымасць праз Адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга» замовіць звесткі аб дапушчаных парушэннях правіл дарожнага руху (ПДР). Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці, як гэта працуе. Скарыстацца навіной, як высветлілася, змогуць не ўсе кіроўцы.
Як паведамляецца на сайце сэрвісу «Е-Паслуга», з 27 жніўня можна заказваць звесткі аб дапушчаных парушэннях ПДР.
Для гэтага трэба выбраць паслугу 3.06.16/1 «Атрыманне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі інфармацыі аб дапушчаных парушэннях правіл дарожнага руху».
Калі запытаць інфармацыю аб парушэннях ПДР, то ў даведцы будуць указаныя:
дата і час правапарушэння;
рэгістрацыйны знак транспартнага сродку, на якім учыненае правапарушэнне;
артыкул КоАП;
сума штрафу і нумар аперацыі ў АРІП для яго аплаты;
звесткі аб выкананні асноўнай меры спагнання.
«Электронная паслуга надаецца фізічным і юрыдычным асобам на платнай аснове ў адпаведнасці з дзейным прэйскурантам і па доступе са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем пекрсанальнага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты)», — паведамляецца на сайце «Е-Паслуга».