BE RU EN

Украінцы збілі дзясяткі расейскіх ракет над Кіевам

  • 2.09.2024, 7:35

Сталіцу Украіны атакавалі «Іскандэрамі», Х-101 і дронамі.

Улады Кіева паведамілі падрабязнасці ранішняй ракетнай атакі на сталіцу Украіны. Са звестак Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі, расейскія акупацыйныя войскі нанеслі чарговы камбінаваны ўдар - крылатымі і балістычнымі ракетамі.

«Крылатыя ракеты Х-101, хутчэй за ўсё, былі выпушчаныя а трэцяй ночы з бартоў стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС з раёна Саратаўскай вобласці РФ. У Кіеў гэтыя ракеты заходзілі пасля складаных манеўраў, з паўднёвага кірунку», - гаворыцца ў паведамленні.

Адначасова з падлётам у сталіцу крылатых ракет, вораг выпусціў па Кіеве і прыгарадзе балістычныя ракеты KN-24/Іскандэр-М. Да гэтага яшчэ дадаўся адзін ударны БПЛА.

Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны ў паветранай прасторы сталіцы Украіны было знішчана больш за дзясятак крылатых ракет і каля дзясятка балістычных. Акрамя таго, быў збіты ўдарны беспілотнік.

У выніку ракетнага ўдару ў горадзе адбылося падзенне абломкаў у Галасееўскім, Святошынскім, Дняпроўскім і Шаўчэнкаўскім раёнах.

Папярэдне - ёсць узгаранне аўтамабіляў і пашкоджанне нежылых памяшканняў.

Звесткі пра разбурэнні і пацярпелых удакладняюцца.

Апошнія навіны