BE RU EN

З'явіўся спадарожнікавы здымак знішчанага склада боепрыпасаў расейцаў каля Марыюпаля.

  • 17.09.2024, 21:26

У выніку ўдару пачаўся пажар.

Падраздзяленні Ваенна-Марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны нанеслі ракетны ўдар па складах боепрыпасаў расейцаў. У сетцы з'явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Адзначаецца, што на спадарожнікавых здымках відаць наступствы пажараў і дэтанацыі боепрыпасаў у трох розных месцах у ваколіцах Марыюпаля. Сярод іншага, адзін са складоў, верагодна, знаходзіўся ў лесе. На апублікаваных кадрах відаць, што ў выніку ўдару па складзе расейцаў пачаўся пажар. Там, магчыма, адбылася дэтанацыя боепрыпасаў.

Паводле словаў відавочцаў, адзін з удараў быў нанесены ў мінулую пятніцу, 13 верасня. А іншыя ў ноч з нядзелі на панядзелак.

Апошнія навіны