BE RU EN

Беларускія мытнікі ўсталююць сканеры на мяжы з Расеяй

  • 17.09.2024, 18:39

Мэта - выяўленне кантрабанды.

Беларускія мытнікі ўсталююць сканеры на мяжы з Расеяй. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі кажа ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", што мэта - выяўленне кантрабанды. Паводле ягоных слоў, на мяжы з краінамі ЕЗ такія сканары даўно выкарыстоўваюцца для праверкі грузавікоў, легкавікоў і багажу грамадзян.

«Апошнім часам мы гэты досвед распаўсюджваем на сканаванне грузаў, якія ідуць з усходняга кірунку, – кажа Арлоўскі. - Пакуль мы робім гэта ў Менску, але плануем неўзабаве размясціць такія сканеры і на нашых усходніх мытнях, у віцебскім рэгіёне, магілёўскім. Таму што большасць тавараў зараз перасякае расейска-беларускую мяжу. Хаця тавары замежныя, але ўвозяцца праз расейскі адцінак. Таму і гэты кірунак мы таксама адпрацоўваем».

Таксама старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта зазначыў, што "ў мэтах гарнатавання бяспекі" ў апошнія паўтара года скануюцца ўсе пасылкі, якія паступаюць у нашу краіну ад юрыдычных асоб (у тым ліку з краін ЕАЭС) да грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны