BE RU EN

Антыпуцінскі абрад

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ЗАНИМАТЕЛЬНАЯ КОНСПИРОЛОГИЯ»
  • 17.09.2024, 16:11

Габышава баяцца пускаць на Нарву.

Пасля публікацыі аб тым, што Уладзімір Пуцін мог у Тыве і Манголіі сустракацца з шаманамі, становіцца зразумела, чаму ў жнівеньскі вялікі абмен не ўвайшоў якуцкі шаман Аляксандр Габышаў.

Атрымліваецца, што Крэмль баіцца яго аддаваць. А незразумела, якія рытуалы Габышаў можа здзейсніць на волі. Вядома, Пуцін у курсе, што чым далей ад цябе шаман, тым меншая яго магічная сіла ўздзеяння, але апынуўшыся ў Еўропе, Аляксандр Габышаў, тэарэтычна, можа прыехаць у Нарву і побач з расейскай мяжой правесці свой антыпуцінскі абрад.

А вось гэтага ніяк нельга дапусціць.

Тэлеграм-канал «Занимательная конспирология»

Апошнія навіны