BE RU EN

Брытанскі ЗРК AIM-132 ASRAAM знішчыў расейскі выведвальны беспілотнік

  • 17.09.2024, 10:48

Баявая праца ўкраінскага экіпажа патрапіла на відэа.

У Сеціве апублікаваны відэазапіс з фрагментамі баявой працы ўкраінскага экіпажа брытанскага ЗРК AIM-132 ASRAAM.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе зняты пуск у выніку якога быў знішчаны расейскі выведвальны БПЛА.

«Даволі рэдкае відэа, на якім зенітна-ракетны комплекс AIM-132 ASRAAM на платформе Supacat HMT, падчас знішчэння расейскага выведвальнага БПЛА. Гэтыя комплексы былі перададзеныя нашымі брытанскімі сябрамі», - адзначаецца ў каментары да відэа.

Апошнія навіны