BE RU EN

У чэмпіянаце Беларусі быў згуляны самы дзейсны матч сезону

  • 15.09.2024, 19:52

Адзін хет-трык і два дублі.

Наваполацкі «Нафтан» у рамках 21-га туру чэмпіянату не ўзяў балаў у берасцейскага «Дынама» і нават саступіў з буйным лікам, хоць кампліментаў усё роўна заслужыў.

Гаспадары праводзілі першы матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера – Ігара Крывушэнкі. Гэты 60-гадовы спецыяліст прыняў каманду ў пачатку тыдня, а дэбютаваў, прымаючы небяспечнае берасцейскае «Дынама».

І асцярогі гэтыя пацвердзіліся: госці здолелі ажно шэсць разоў накіраваць мяч у чужую браму. «Нафтан», у сваю чаргу, адказаў двума галамі. У гасцей тры галы забіў нападнік Міхаіл Гардзяйчук, а ў дадатак запісаў на свой рахунак яшчэ і дзейсны пас. У яго напарніка на атакоўнай лініі расейца Ягора Карцова – два галы і тры пасы.

Гэты матч, такім чынам, стаў самым дзейсным у цяперашнім сезоне найвышэйшай лігі. Цікава, што раней першынство ўтрымлівала іншая сустрэча з удзелам берасцейскага «Дынама». Каманда з паўднёвага захаду краіны ў ліпені разграміла «Днепр» – 6:1.

Апошнія навіны