BE RU EN

Сырскі хоча павялічыць тэрмін падрыхтоўкі навабранцаў

  • 15.09.2024, 17:48

Якасная падрыхтоўка з'яўляецца адным з асноўных чыннікаў захавання жыцця воіна.

Ва Украіне будзе павялічаны тэрмін базавай агульнавайсковай падрыхтоўкі мабілізаваных. Праект пачнецца ў кастрычніку – лістападзе сёлета.

Пра гэта заявіў галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі, паведамляе ягоная Facebook-старонка.

Ён адзначыў, што якасная падрыхтоўка – адзін з асноўных чыннікаў захавання жыцця ўкраінскага воіна. Таму для гэтага прыкладаюць максімум намаганняў.

«Правеў працоўную нараду ў гэтым пытанні з удзелам кіраўнікоў органаў ваеннага кіравання, якія займаюцца падрыхтоўкай, а таксама камандзіраў баявых брыгадаў і кіраўнікоў навучальных цэнтраў», – гаворыцца ў паведамленні.

Сырскі ўдакладніў, што абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўплываюць на якасць падрыхтоўкі вайскоўцаў. У час нарады былі выпрацаваныя шляхі іх развязання. Сярод іншага, былі разгледжаныя кірункі ўдасканалення навучальных праграмаў.

Паводле словаў галоўнага камандзіра УСУ, ключавую ролю ў якасці падрыхтоўкі выконваюць інструктары. Таму максімальная ўвага аддаецца задзейнічанню матываваных інструктараў з баявым досведам.

Акрамя таго, Сырскі расказаў, што цяпер прапрацоўваецца магчымасць стварэння Школы інструктараў, якая будзе адзінай крыніцай якасна падрыхтаванага інструктарскага складу.

Апошнія навіны