BE RU EN

УСУ перамалолі калону з 46 адзінак бронетэхнікі акупантаў на Пакроўскім кірунку

  • 15.09.2024, 8:25

Расейцы ішлі на прарыў да сяла Вострых Данецкай вобласці.

14 верасня стала вядома, што на Пакроўскім кірунку 21-ы Асобны батальён спецыяльнага прызначэння Асобнай прэзідэнцкай брыгады, 46-я Асобная аэрамабільная брыгада і 59-я Асобная мотапяхотная брыгада УСУ распляжылі калону бронетэхнікі войска РФ, якое пайшло на прарыў.

На відэа, апублікаваным у Telegram-канале Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага паказана, як злітныя ўдары артылерыі спыняюць варожую калону з 46 танкаў, БТР і БМП.

На запісе відаць, як масаваная атака артылерыі прыбівае бронетэхніку да месца, пярэднія танкі выбухаюць за секунды. Далей варожую тэхніку на Пакроўскім кірунку пачынаюць метадычна знішчаць ударамі беспілотнікаў.

Апошнія навіны