BE RU EN

У Менску прадаюць прыбіральню за 130 тысяч рублёў

Яна знаходзіцца ў парку.

Неэксплутаваную грамадскую прыбіральню ў сталічным парку 40-годдзя Кастрычніка зноў выставілі на таргі, задаюцца пытаннем «Минск-Новости».

Таргі скончацца 30 верасня гэтага года. Стартавая сума - 130 800 рублёў. У 2009 годзе яе планавалі ператварыць у рыбную рэстарацыю.

Такі дазвол на рэканструкцыю выдалі гарадскія ўлады, але з паметкай «з захаваннем у яго складзе грамадскага туалета». Установа грамадскага харчавання так і не з'явілася. А будынак 1986 года пабудовы зноў на таргах.

Цікава, што прапануе новы ўладальнік памяшкання.

Апошнія навіны