BE RU EN

У Азаранкі з'явіліся праблемы з правай рукой

  • 12.09.2024, 10:03

Не змагла дагуляць матч у Гвадалахары.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу WTA, вымушана была спыніць удзел у турніры, які праходзіць у мексіканскім горадзе Гвадалахара, праз траўму правай рукі.

У матчы 1/8 фіналу Азаранка пазмагалася з расейкай Камілай Рахімавай, якая займае 89-ы радок рэйтынгу. Першы сэт закончыўся для Вікторыі паразай з лікам 2:6. У другім сэце, пры ліку 0:1 на карысць Рахімавай, Азаранка была вымушана ўзяць медыцынскі перапынак. Вярнуўшыся на корт і саступіўшы тры гейма запар, яна зноў звярнулася па дапамогу лекараў, пасля чаго прыняла пастанову закончыць матч датэрмінова.

Раней спартоўка ўжо згадвала свае праблемы са здароўем у сацыяльных сетках.

Апошнія навіны