BE RU EN

У Менску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта

  • 11.09.2024, 16:18

Але спадабалася не ўсім.

10 верасня ў Менску прайшоў фестываль мексіканскай культуры, дзе адным з ключавых момантаў было прыгатаванне гіганцкага бурыта — традыцыйнай стравы з мяккай пшанічнай аладкі, у якую загорнутая разнастайная начынка. Са слоў арганізатараў, рол атрымаўся амаль 30 метраў, а скручвалі яго ўсе разам, піша Telegraf.news.

Мяркуючы з відэа, апублікаваным адным з блогераў у цік-токе, мексіканскае бурыта складалася з аладак, сыра, зяленіва, чырвонага перцу, агурка, двух відаў падліўкі і, вядома ж, мяса.

Пасля таго, як начынку расклалі па ўсёй 30-метровай даўжыні тартыльі, беларусы сталі па абодва бакі сталоў і… пачалі адначасова скручваць гіганцкі рол.

Аднак у каментарах пад відэа не ўсе засталіся задаволены рэалізацыяй такой ідэі. Напрыклад, некаторыя пісалі, што ўтварылася жахлівая цісканіна і людзі проста вырывалі кавалкі адзін у аднаго. Іншыя адзначылі, што праз натоўп ім не ўдалося ўбачыць нават стол, не тое што само бурыта.

Апошнія навіны